BE RU EN

Прэзентаваны самы дарагі пазадарожнік у свеце

  • 23.03.2018, 18:43

Кошт пазадарожніка ў базавай камплектацыі дасягае $2 мільёнаў.

Аўтамабіль Karlmann King, прызнаны самым дарагім пазадарожнікаў у свеце, паказалі на відэа. Пра гэта паведамляе партал bagnet.org.

Аўто, больш падобнае на машыну супергероя Бэтмэна, стварыла кітайская кампанія IAT. Кошт пазадарожніка ў базавай камплектацыі дасягае $2 млн, а найбольш дарагая версія каштуе $3,8 млн.

Аўтамабіль сабраны з самых надзейных камплектуючых - кузаў зроблены з карбону і дэкараваны дарагімі матэрыяламі.

Таксама пазадарожнік абсталяваны 7-літровым фарсіраваным рухавіком і узмоцненай АКПП.

Браняваная версія Karlmann King важыць блізу шасці тон. Сам пазадарожнік сабраны на базе грузавіка Ford-550.

Пры гэтым, нягледзячы на вялікую вагу, разганяцца машына можа да 140 км/г. У салоне размешчаная лядоўня з шампанскім, тэлевізар, гульнявая прыстаўка PS4 і кавамашына. Таксама ўбудаваны спецыяльны дадатак для кіравання ўсімі наладамі пасажырскіх сядзенняў, аўдыёсістэма з 20 дынамікамі і спадарожнікавы інтэрнэт.

Усяго для прыватных замоўцаў сабрана 12 аўтамабіляў.

Апошнія навіны