BE RU EN

Дар'я Домрачава перамагла ў апошнім спрынце ў сезоне

  • 23.03.2018, 17:55

Вядомая беларуская біятланістка закрыла на абодвух рубяжах усе дзесяць мішэняў.

На заключным этапе Кубка свету ў біятлоне ў Цюмені адбылася жаночая спрынтарская гонка, паведамляе «Прессбол».

Перамагла беларуска Дар'я Домрачава, патрапіўшы на абодвух рубяжах ва ўсе дзесяць мішэняў. Другое месца заняла фінка Кайса Мякярайнен, якая таксама пазбегла памылак на стрэльбішчы. Трэцяй стала нарвежка Цірыл Экхоф.

Кубак свету. Цюмень (Расея)

23.03. Жанчыны. Спрынт. 7,5 км

1. Д.Домрачава (Беларусь) - 21.42,8 (0-0)

2. К.Мякярайнен (Фінляндыя) - 1,2 (0-0)

3. Т.Экхоф (Нарвегія) - 33,3 (1-0)

4. А.Бескон (Францыя) - 43,7 (0-1)

5. Л.Вітоцы (Італія) - 49,7 (0-0)

6. Л.Дальмайер (Нямеччына) - 50,0 (1-0)

7. Д.Вірэр (Італія) - 52,2 (0-0)

8. Л.Хекі (Швэйцарыя) - +1.01,0 (0-0)

9. А.Шэвалье (Францыя) - +1,01,1 (0-1)

10. М.Олсбю (Нарвегія) - +1.02,3 (1-1)

... 27. І.Крыўко (Беларусь) - +1.36,0 (0-0)

... 32. Д.Алімбекава (Беларусь) - +1,46,0 (0-0)

... 44. Н.Скардзіна (Беларусь) - +2.13,7 (0-2)

... 58. Н.Пісарава (Беларусь) - +3.24,0 (0-3)

Усяго стартавалі 76 удзельніц.

Апошнія навіны