BE RU EN

600 месцаў на канцэрт Вольскага ў Менску разышліся за 55 хвілін

  • 23.03.2018, 17:05

Заўтра музыка выступіць у клубе «Бруге» ў гонар 100-годдзя БНР.

24 сакавіка ў менскім клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Менску», - напісаў музыка ў Facebook.

На святочны канцэрт, які пачнецца а 16 гадзіне, патрапяць першыя 600 чалавек, якія зарэгіструюцца онлайн на сайце і атрымаюць пацвярджэнне на мэйл. Паводле інфармацыі журналістаў, месцы ўжо зарэзервавалі 600 чалавек.

Адразу пасля канцэрту гурт з'язджае ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні стагоддзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.

Акрамя таго 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце ля Опернага тэатра ў Менску праз тэлемост. 22 сакавіка Лявон Вольскі выпусціў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную стагоддзю БНР.

Апошнія навіны