BE RU EN

27 краін ЕЗ зацвердзілі асноўныя прынцыпы стасункаў з Брытаніяй пасля Brexit

  • 23.03.2018, 16:55

Зацвярджэнне дакумента разглядаецца як чарговы важны крок у працэсе Brexit.

23 сакавіка на саміце Еўрапейскага Звязу ў Брусэлі 27 краін ЕЗ адобрылі асноўныя раздзелы будучых стасункаў з Вялікай Брытаніяй пасля выхаду з блока. Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў кіраўнік Еўрапейскай Рады Дональд Туск, паведамляе «Гордон».

«Ёсць пастанова: 27 краін прынялі кіроўныя прынцыпы для будучых стасункаў ЕЗ – Вялікая Брытанія пасля Brexit», - напісаў ён.

Фармальнае зацвярджэнне дакумента разглядаецца як чарговы важны крок у працэсе Brexit, адзначае BBC News.

Апошнія навіны