BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Мы хочам, каб святкаванне прайшло масава і годна

  • 23.03.2018, 15:46

Палітык заклікаў узяць удзел у Маршы годнасці і свабоды.

«Мы, арганізатары маршу, за тое, каб канцэрт адбыўся, нават нягледзячы на незаконныя арышты. Мы хочам, каб святкаванне прайшло масава і годна», - напісаў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Свята Свабоды пры жорсткіх абмежаваннях свабоды выказванняў можа быць масавым і вясёлым. Але яно не будзе адпавядаць нават сваёй назве. Каб зрабіць яго годным, трэба яшчэ вольнае ад цэнзуры шэсце, патрэбны Марш годнасці і свабоды.

Заклікаю ўсіх патрыётаў, хто мае ў сабе мужнасць і волю, прыйсці 25 сакавіка а 12.00 на плошчу Якуба Коласа, каб Беларусь і свет убачылі нашу годнасць і волю да свабоды.

Годнасць і свабода!

Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны