BE RU EN

З французскага супермаркета вызвалілі ўсіх закладнікаў

  • 23.03.2018, 15:34

Нападнік заяўляў, што з'яўляецца сябрам ІД.

Усе людзі, узятыя ў закладнікі невядомым мужчынам у супермаркеце ў Францыі, адпушчаныя. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на мэра камуны Трэба Эрыка Менасі, піша сайт тэлеканала "Дождь".

У супермаркеце засталіся нападнік і супрацоўнік паліцыі. BFMTV паведамляе са спасылкай на паліцыю, што ў выніку маглі загінуць ад аднаго да двух чалавек.

Раней невядомы мужчына стрэліў у паліцыянта з аўтамабіля. Пасля гэтага ён зайшоў у супермаркет і страляў у наведвальнікаў. Паводле інфармацыі Reuters, ён узяў у закладнікі восем чалавек.

Апошнія навіны