BE RU EN

Юнкер: Пагадненне Польшчы і краін Балтыі выказвае салідарнасць паміж краінамі ЕЗ

  • 23.03.2018, 15:11

Кіраўнік ЕК задаволены пагадненнем аб сінхранізацыі энэргетычных сетак краін Балтыі з сістэмамі Еўразвязу.

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер станоўча ацаніў пагадненне ў сферы энэргетыкі, укладзенае паміж Польшчай і краінамі Балтыі, паведамляе «Радыё Польшча». Пагадненне тычыцца сінхранізацыі энэргетычных сетак да 2025 года. Гаворка ідзе пра тое, што з дапамогай Польшчы краіны Балтыі адлучацца ад расейскіх сістэм і далучацца да еўрапейскіх.

Жан-Клод Юнкер заявіў, што пагадненне выказвае салідарнасць паміж краінамі Еўразвяза: «Гэта еўрапейскі праект, які ўмацоўвае адзінства і энэргетычную бяспеку Еўразвязу. Гэта адзін з сімвалічных праектаў энэргетычнага саюза, які сведчыць пра салідарнасць дзяржаў у сферы энэргетычнай бяспекі».

Нагадаем, што пагадненне паміж Польшчай і краінамі Балтыі ўвойдзе ў дзеянне ў чэрвені.

Апошнія навіны