BE RU EN

Міліцыя спрабуе ўварвацца ў дом Вольгі Нікалайчык

  • 23.03.2018, 14:25

Каля дома грамадскай актывісткі трэці дзень «дзяжурыць» серабрысты «Opel».

Грамадская актывістка Вольга Нікалайчык напісала ў «Фэйсбуку», што каля брамы яе дома тры дні «дзяжурыць» серабрысты «Opel» з невядомымі асобамі:

«Я нічога не парушала, раблю свае справы - навошта хадзіць да мяне дадому і напружваць маіх родных? Аўтамабілі грамадзянскія, яны ў цывільным. Што гэта? Дзе я жыву? У турме? У ГУЛАГу? Сёння 23 сакавіка - я нават не выйшла на шэсце? Чаму гэтыя бандыты раз за разам стукаюць мне ў акно, у дзверы - то ўначы, то ўдзень перад масавымі мерапрыемствамі, і кідаюць мяне за краты? Я што - іх уласная рэч? Ці я злачынца? Дзе мы жывем? Я 23 гады змагаюся за свае правы і не спынюся, але я не парушаю закон! Я патрабую выканання маіх правоў - УСЁ!

Жыве Беларусь!

Са святам 100 гадоў БНР - народ!»

Сёння раніцай стала вядома пра затрыманне актывіста Яўгена Афнагеля. Таксама затрымалі актывіста Леаніда Кулакова.

Апошнія навіны