BE RU EN

Прадпрыемствы завінаваціліся беларусам 13 мільёнаў за заробак

  • 23.03.2018, 12:59

Заробак не выплачваюць 195 арганізацый.

У Беларусі пратэрмінаваная запазычанасць за заробак на 1 сакавіка лічылася за 195 прадпрыемствамі. Арганізацыі не змаглі своечасова выплаціць сваім работнікам агулам 12,8 мільёна рублёў, паведамілі ў Генпракуратуры. Больш за ўсё завінавачаных прадпрыемстваў у выплаце заробкаў знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.

Калі перавесці агульную суму запазычанасці ў сярэднія заробкі ў краіне, то атрымаецца, што прадпрыемствы павінны блізу 14 900 заробкаў (апошнія звесткі за заробак за студзень - 859 рублёў).

У Федэрацыі прафзвязаў удакладнілі, што ў лютым гэтага года 203 арганізацыі дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы ў частцы выплаты заробку. «Пры гэтым у студзені прафзвязамі было выяўлена 100 такіх арганізацый, гэта значыць колькасць завінавачаных вырасла больш як удвая», - дадаюць у федэрацыі.

Апошнія навіны