BE RU EN

Арыштаваны Леанід Кулакоў

  • 23.03.2018, 12:25

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі ў Менску.

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова затрымалі сёння ў Менску. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў сам актывіст.

Як паспеў паведаміць ПЦ «Вясна» Леанід Кулакоў, пад 12 гадзін міліцыя ўварвалася да яго ў дом, пасля таго, як ён пад пагрозамі быў вымушаны адчыніць ім дзверы.

Капітан міліцыі Васіль Дзегцяроў паведаміў яму, што ён павінен праехаць з імі ў РУУС Першамайскага раёна, бо яшчэ 19 сакавіка адбыўся суд паводле адміністрацыйнай справе супраць яго.

Нагадаем, што 21 сакавіка ўлады арыштавалі лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзіміра Някляева, Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка.

Максіма Вінярскага і Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, Уладзіміра Някляева - на 5 дзён.

Сёння раніцай менскі АМАП спрабаваў штурмаваць дом аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля. Палітык быў арыштаваны.

Апошнія навіны