Як беларуска сустрэла ў парыжскім метро беларускамоўнага француза
- 23.03.2018, 11:44
На мове Коласа і Купалы размаўляюць у сталіцы Францыі.
Гісторыяй незвычайнай сустрэчы падзялілася Аліса Селязнёва:
Распавядаю!
Учора, заходзім мы ў парыжскае метро – стаіць хлопец. Відавочна, погляды ўсяго вагона прыкаваныя да яго, бо на вуліцы +3, снег і шквалісты вецер, а ён без курткі. Маю ж увагу адразу прыцягнула «пагоня» і беларускія словы ў яго на футболцы. Без лішніх прэлюдый падыходжу і пытаю - «Ты з Беларусі»?
А вось адказ мяне рэальна здзівіў!
Высветлілася, клічуць яго Габрыэль і ён француз, які надзвычай прасякнуўся беларускай культурай, пасля наведвання РБ.
Размаўляе ён на беларускай мове, з невялікай колькасцю расейскіх слоў!
Сказаць, што я здзівілася – не сказаць нічога.
Парыж, працягвай здзіўляць)
P.S: на пытанне «Чаму ты без курткі?» адказ «Я гартуюся»