BE RU EN

Аўтобус з Беларусі трапіў у ДТЗ пад Псковам

  • 23.03.2018, 10:45

Пацярпелі 18 чалавек, з іх 10 дзяцей.

Васямнаццаць чалавек пацярпелі ў ДТЗ, якое адбылося раніцай у пятніцу на 222-м км федэральнай трасы Санкт-Пецярбург - Невель, паведамляе пасольства Беларусі ў Расеі.

Паводле звестак прэс-службы УУС Пскоўскай вобласці, кіроўца ВАЗ-2107 выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам Mercedes, які ехаў з Менска ў Санкт-Пецярбург. Пасля сутыкнення аўтобус перакуліўся на бок.

Як паведамляе ТАСС, усяго ў аўтобусе знаходзіліся 50 чалавек, з іх 11 - дзеці. Паводле інфармацыі медыкаў, у выніку аварыі пацярпелі дзесяць дзяцей і восем дарослых.

Паводле звестак МУС, усе пасажыры аўтобуса - жыхары Беларусі. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Амбасада Беларусі ў Маскве сочыць за сітуацыяй вакол ДТЗ у Пскоўскай вобласці і знаходзіцца ў кантакце з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і экстраных службаў.

Апошнія навіны