BE RU EN

Мэй: Экспэрты вызначылі рэчыва, якім атруцілі Скрыпаля

  • 23.03.2018, 9:56

Тэрэза Мэй паведаміла гэтую інфармацыю канцлерцы Нямеччыны і прэзідэнту Францыі.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіла, што навукоўцы лабараторыі ў Партон-Даўн ідэнтыфікавалі рэчыва, якім быў атручаны былы расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка.

Са слоў Мэй, экспэрты пацвердзілі, што для атручвання выкарыстоўвалася хімічнае рэчыва з групы «Навічок», паведамляе «Інтэрфакс».

Яна таксама адзначыла, што ў Вялікабрытаніі ўпэўненыя ў тым, што «Расея раней вырабляла гэтае рэчыва».

Лідары трох краін падкрэслілі, што адказнасць за атручванне Скрыпаля і ягонай дачкі нясе Расея.

4 сакавіка былы расейскі двайны агент Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі выяўленыя без прытомнасці на лаўцы ў гандлёвым цэнтры ў Салсбэры.

Брытанскае следства выявіла, што Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам вайсковага паходжання, распрацаванага ў СССР у 1970-х гадах. Яно вядома пад назвай Навічок. Брытанія ўсклала адказнасць за інцыдэнт на Расею.

Да расследавання іх атручвання прыцягнутыя спецыялісты Арганізацыі аб забароне хімічнай зброі. Скотлэнд-Ярд чакае, што расследаванне зойме «некалькі месяцаў».

Апошнія навіны