BE RU EN

На заводзе ў Краснасельскім рабочых заваліла цэментам

  • 22.03.2018, 21:59

Здарэнне адбылося 21 сакавіка.

Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле факта парушэнняў правілаў аховы працы, якія пацягнулі праз неасцярожнасць смерць чалавека і прычыненне цялесных пашкоджанняў другой асобе.

Здарэнне адбылося 21 сакавіка прыблізна а 18:30 на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». Падчас ачысткі цеплаабменніка і сіласу для захоўвання цэменту пласт цэменту абрынуўся ўніз. Пры гэтым загінуў 32-гадовы рабочы прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства. Яго 32-гадовы напарнік атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Як ўстанавіла судмедэкспертыза, рабочы задыхнуўся ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў цэментнай масай. Ступень цяжкасці цялесных пашкоджанняў, атрыманых другім рабочым, будзе высветленая пасля яго поўнага медыцынскага абследавання.

Следчыя дапытваюць кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў. У рамках следчых і працэсуальных дзеянняў высвятляецца пытанне забеспячэння загінулага і пацярпелага сродкамі індывідуальнай абароны, іншыя абставіны здарэння.

Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзеная паводле вынікаў расследавання.

Апошнія навіны