BE RU EN

Заўтра ў Беларусі чакаецца да 6 градусаў цяпла

  • 22.03.2018, 20:34

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу.

Да 6 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 23 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна на паўночнай палове рэспублікі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, удзень на поўначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу (у паўднёвых раёнах пры праясненнях да мінус 9). Удзень чакаецца ад нуля да плюс 6.

Апошнія навіны