BE RU EN

Пуцін накіраваў сваіх вайскоўцаў у яшчэ адну краіну

  • 22.03.2018, 20:23

МЗС РФ паведаміла пра адпраўку расейскіх вайскоўцаў у Цэнтральную Афрыку.

Расея накіравала ў Цэнтральную Афрыку групу інструктараў для падрыхтоўкі мясцовых вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе РБК.

Акрамя гэтага Мінабароны РФ падаравала вайскоўцам ЦАР партыю зброі і боепрыпасаў.

Расейскія вайскоўцы былі адпраўленыя ў ЦАР на просьбу прэзідэнта гэтай афрыканскай краіны Фостэна Туадэры і з ведама заснаванага Радай Бяспекі ААН камітэта.

Адзначаецца, што ў ЦАР будуць накіраваны пяць вайсковых і 170 грамадзянскіх інструктараў з Расеі.

«Расейскае садзейнічанне ажыццяўляецца ў рэчышчы агульных намаганняў міжнароднай супольнасці па ўмацаванні нацыянальных сілавых структур ЦАР, перадачы ім усёй паўнаты адказнасці за падтрыманне бяспекі і правапарадку на ўсёй яе тэрыторыі і ў канчатковым выніку нармалізацыі абстаноўкі і надзейнаму ўрэгуляванню ўнутранаму ўзброенаму канфлікту, што зацягнуўся», - заявіў намеснік кіраўніка дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расеі Арцём Кожын.

Апошнія навіны