BE RU EN

У Солсберы шпіталізаваны яшчэ адзін паліцэйскі

  • 22.03.2018, 19:59

Супрацоўнік брытанскай паліцыі адпраўлены ў лякарню з падазрэннем на атручванне.

У ангельскім горадзе Солсберы шпіталізаваны яшчэ адзін паліцэйскі, паведамляе ў чацвер, 22 сакавіка, агенцтва Reuters са спасылкай на выданне Daily Mail. Супрацоўніка паліцыі адправілі ў лякарню з падазрэннем на атручванне, паведамляе DW.

Выяўленыя ў паліцэйскага «нязначныя» сімптомы ўключаюць «раздражненне скурнага покрыву», адзначае выданне. Прадстаўнікі паліцыі Лондана і графства Уілтшыр устрымаліся ад каментароў.

4 сакавіка ў Солсберы быў атручаны нервова-паралітычным газам былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, асуджаны ў РФ за шпіянаж і атрымаў прытулак у Вялікабрытаніі ў выніку шпіёнскага абмену. Лондан абвінаваціў Маскву ва ўжыванні хімічнай зброі на тэрыторыі каралеўства і выслаў 23 расейскіх дыпламатаў. Вялікабрытанію падтрымалі ЗША, NATO, Нямеччына, Францыя, Еўразвяз. Крэмль зняпраўджвае датычнасць расейскіх спэцслужбаў да атручвання.

Апошнія навіны