BE RU EN

Інтэрнэт пакарыў відэаролік дзіцяці, які распавядае пра надвор'е

  • 22.03.2018, 19:25

Хлопчыка ўжо клічуць распавядаць пра надвор'е на тэлевізію.

Кардэн Кортс з горада Нашвіл атрымаў у дзіцячым садзе заданне - зрабіць прагноз надвор'я. Відэа атрымалася такім добрым, што цяпер дзіця клічуць зрабіць прагноз надвор'я на тэлевізіі, піша «Белсат».

Дзядзька Кардэна наважыў апублікаваць на Reddit вынік працы хлопчыка, за дзень відэа сабрала больш за 3000 каментароў і амаль 800 тысяч праглядаў на YouTube.

Змантаваць ролік Кардэну дапамагаў яго бацька, які прафесійна працуе з відэа. Хлопчык падышоў да працы як сапраўдны спецыяліста і нават дадаў у выпуск надвор'я рэкламу.

Магчыма, дзіця прыдумала як дадаць дынамікі ў звычайна сумныя прагнозы надвор'я.

Апошнія навіны