BE RU EN

Албанія на летні сезон скасавала візы для беларусаў

  • 22.03.2018, 17:20

Працягласць паездкі не павінна перавышаць 90 дзён.

На летні турыстычны сезон улады Албаніі выдалі ўказ пра бязвізавы рэжым для беларусаў, піша mlyn.by.

У 2018 годзе выйшла новая пастанова Саўміна Рэспублікі Албанія, згодна з якой беларусы змогуць знаходзіцца на тэрыторыі краіны без візы з 15 траўня да 1 лістапада 2018 года. Працягласць паездкі не павінна перавышаць 90 дзён.

Умовы бязвізавага ўезду для беларусаў Албаніі змяняюцца штогод. Упершыню гэтая краіна скасавала візы для нашых суайчыннікаў у 2015 годзе.

Апошнія навіны