BE RU EN

Кароль Марока развёўся з жонкай

  • 22.03.2018, 16:06

Шлюб доўжыўся 16 гадоў.

Кароль Марока Махамед VI і ягоная жонка прынцэса Лала Сальма развяліся, паведамляе Hello! са спасылкай на гішпанскае выданне Hello!

Шлюб доўжыўся 16 гадоў - Махамед VI і Лала Сальма пажаніліся 21 сакавіка 2002 года. У пары двое дзяцей - 14-гадовы Мулай Хасан, будучы кароль Марока, і 11-гадовая Лала Хадзіжа.

Адзначаецца, што кароль і ягоная жонка доўгі час не з'яўляліся на публіцы разам. Апошнім афіцыйным мерапрыемствам, якое Махамед VI і Лала Сальма наведалі разам, было адкрыццё ў Маракешы музея Іва Сэн-Ларана.

Апошнія навіны