BE RU EN

Інспектараў Рассельгаснагляду не пусцілі на аршанскае малочнае прадпрыемства

  • 22.03.2018, 16:01

Інспекцыя расейскіх спецыялістаў пачалася 19 сакавіка.

Рассельгаснагляд паведамляе, што яго інспектараў не пусцілі на ПУП «Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі», які раней быў унесены ва ўзгоднены спіс прадпрыемстваў для інспекцыі, піша Belmarket.by.

Пры гэтым расейская служба спасылаецца на тое, што праца гэтага прадпрыемства была прыпыненая беларускімі калегамі.

Рассельгаснагляд не пярэчыць супраць зменаў плана інспекцыі, але з 22 сакавіка ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі ўсёй прадукцыі ПУП «Аршанскі малочны камбінат вытворчы цэх Сенненскі». Яны будуць дзейнічаць да наведвання прадпрыемства інспектарамі.

Нагадаем, што інспекцыя расейскіх спецыялістаў пачалася 19 сакавіка. Яна з'яўляецца часткай плана ўрэгуляванні малочнай спрэчкі, які на мінулым тыдні ўзгаднілі віцэ-прэм'еры Міхаіл Русы і Аркадзь Дварковіч.

Апошнія навіны