BE RU EN

Надзею Саўчанку затрымалі ў Вярхоўнай Радзе Украіны

  • 22.03.2018, 15:44

Рада скасавала недатыкальнасць дэпутаткі.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў паведамілі пра падазрэнні Надзеі Саўчанцы і затрымалі яе ў будынку ВР.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт сensor.net.

Затрыманне Саўчанкі адбывалася ў прысутнасці журналістаў.

Пасля таго, як ёй зачыталі падазрэнне, Саўчанка разам з праваахоўнікамі выйшла з будынка парламента.

Нагадаем, раней Рада скасавала недатыкальнасць, а таксама дала дазвол на затрыманне і арышт дэпутаткі Надзеі Саўчанкі.

Сёння рэгламентны камітэт аднагалосна прагаласаваў і рэкамендаваў ВР падтрымаць пазіцыю Генпракурора.

Апошнія навіны