BE RU EN

У Польшчы распавялі пра поспехі праграмы «Сям'я 500+»

  • 22.03.2018, 15:22

Звыш 3,6 мільёна дзяцей атрымлівае спецыяльную дапамогу ад дзяржавы.

Праграмай «Сям'я 500+» цяпер карыстаецца 2 млн 400 тысяч сем'яў, дапамогу атрымлівае звыш 3 млн 600 тысяч дзяцей», - заявіла на прэс-канферэнцыі 22 сакавіка міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Альжбэта Рафальская. Сярод ахопленых праграмай больш за ўсё сем'яў з двума дзецьмі - такіх 62% (1,5 млн), паведамляе «Радыё Польшча».

Яшчэ 23% (536 тысяч сем'яў) - гэта сем'і з адным дзіцём, але якія адпавядаюць праграме паводле ўзроўню даходу. 15% удзельнікаў праграмы (364 тысячы сем'яў) - гэта сем'і з трыма і больш дзецьмі.

«Больш за 60% сем'яў, якія карыстаюцца праграмай «Сям'я 500+», пражываюць у вёсках, таму можна сказаць, што праграма нівеліруе няроўнасці ў даходах у розных рэгіёнах Польшчы», - сказала міністр Альжбэта Рафальская.

Апошнія навіны