BE RU EN

Падаткавікі заклікаюць даносіць на менчукоў, якія нелегальна здаюць кватэры

  • 22.03.2018, 14:43

Раней падаткавікі прасілі беларусаў паведамляць пра знаёмых, якія жывуць «не па сродках».

Раз на некалькі гадоў падатковая інспекцыя праводзіць праграму, у рамках якой просіць менчукоў паведамляць аб нелегальнай здачы ў наём кватэраў. Нягледзячы на тое, што называюцца такія праграмы «акцыямі», асабістай матывацыі ў людзей няма, аднак магчымасцю паведаміць пра суседа яны ўсё ж карыстаюцца, піша onliner.by.

Сёння Міністэрства падаткаў і збораў горада Менску паведаміла аб правядзенні акцыі «здаеш кватэру - плаці падаткі», якая пройдзе з 23 да 30 сакавіка.

Раней такія акцыі праводзіліся ўжо ў Менску - адзін раз у 2015-м і двойчы ў 2016 годзе. Як ні дзіўна, вынік быў: за гэты час у падатковую паступіла блізу 100 паведамленняў, 75 з якіх былі праўдзівымі.

Як паведамілі спецыялісты структуры, на 2018.01.01 у Менску стаіць на ўліку больш за 61 000 аплатнікаў падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, ад якіх за 2017 год паступіла ў бюджэт 14,2 млн рублёў.

Апошнія навіны