BE RU EN

На Дні Волі ў Пружанах выступіць спявак з Эквадора

  • 22.03.2018, 12:08

На святочны канцэрт у гонар стагоддзя БНР уваход вольны.

Жыхароў Пружанаў запрашаюць на святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, арганізаваны Пружанскай раённай арганізацыяй «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», піша nn.by.

У праграме - святочныя віншаванні, песні і выступы: вакальны гурт «Амафор», Святлана Машкала, паэт Мікалай Антаноўскі, Марлон Венегаз (Эквадор), гурт Rybyproject (Менск), гурт «Сцяг» (Пружаны) ды іншыя.

Месца правядзення канцэрта: Пружаны, вуліца Савецкая, 10, Палац культуры, малая зала.

Пачатак а 15-й гадзіне.

Уваход вольны!

Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Жыве Беларусь!

Апошнія навіны