BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Хачу быць супергероем для сына

  • 22.03.2018, 11:02

Спартоўка прызналася, што цяпер не можа думаць толькі пра сябе.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў інтэрв'ю «Спорт-Экспрэс» адзначыла, што выступае для свайго сына Лео.

«Першыя матчы заўжды цяжкія, асабліва пасля таго, як я доўга не гуляла. Было нялёгка падтрымліваць высокую інтэнсіўнасць, але агулам узровень тэніса быў досыць высокім. Я перфекцыяніста, і хачу рабіць усё як мага лепш. Але ў цэлым, сваёй гульнёй я сёння задаволеная.

Цяпер усё ў маім жыцці дзеля сына. Мае ўяўленні цалкам змяніліся. Я гуляю для Лео. Я цяпер не магу думаць толькі пра сябе і рабіць толькі тое, што падабаецца. Хачу быць найлепшым узорам для пераймання для сына, супергероем для яго».

Апошнія навіны