BE RU EN

Экс-кіраўнік ЦРУ: У Расеі, магчыма, нешта ёсць на Трампа

  • 22.03.2018, 10:27

Гэта тлумачыць ягонае жаданне палепшыць стасункі з Уладзімірам Пуціным.

Былы кіраўнік ЦРУ ЗША Джон Брэнан выказаў здагадку, што ў Расеі магчыма "нешта ёсць на Дональда Трампа".

Так экс-кіраўнік ЦРУ тлумачыць ягонае паляпшэнне стасункаў з Уладзімірам Пуціным, піша The Hill.

"Магчыма, у расейцаў нешта ёсць, і таму Трамп устурбаваны. Трамп лепш, чым хто небудзь іншы з нас ведае, ці ёсць у расейцаў нешта на яго ці не", - сказаў Брэнан.

Джон Брэнан узначальваў ЦРУ, калі прэзідэнтам быў Барак Абама.

20 сакавіка Трамп і Пуцін правялі тэлефонную размову. У Крамлі паведамілі, што Трамп павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах і абмеркаваў з ім тэмы "гонкі ўзбраенняў", Украіны, Сірыі і Паўночнай Карэі.

Апошнія навіны