BE RU EN

У ласосевай ікры з Беларусі Рассельгаснагляд выявіў мыш'як

  • 21.03.2018, 20:22

Рассельгаснагляд паведаміў пра чарговыя захады ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў.

Рассельгаснагляд паведамляе, што чарговым разам выявіў беларускія прадукты харчавання, якія не адпавядаюць ветэрынарна-санітарным патрабаванням і нормам Еўразійскага эканамічнага саюза і Расейскай Федэрацыі.

Так, у астуджанай ялавічыне, вырабленай беларускім прадпрыемствам ЗАТ «Партнёр і К» быў знойдзены тэтрацыклін. У сувязі з гэтым з 23 сакавіка ўводзіцца часовая забарона на пастаўкі прадукцыі з гэтага прадпрыемства ў Расею.

Таксама расейскае ведамства ўводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю прадукцыі, вырабленай на наступных прадпрыемствах:

- ААТ «Беларуськалій», мясаперапрацоўчы комплекс (тэтрацыклін у ялавічыне астуджанай);

- ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» (натаміцын у сыры);

- ААТ «Пастаўскі малочны завод» (сульфаметазін у сыроватцы малочнай канцэнтраванай).

Таксама Рассельгаснагляд паведамляе што выявіў парушэнні ў прадукцыі некаторых беларускіх прадпрыемстваў, але пакуль не ўводзіць абмежаванні на іх пастаўкі. У сухім малацэ, якое кампанія «Бабуліна крынка» пастаўляе на ТАА «Данон Індустрыя» (Маскоўская вобласць Расеі), выявілі лінкаміцын і тылазін. У крупчастай ікры ласося, якую выпускае ААТ «Белрыба», знайшлі мыш'як. У сухім малацэ ААТ «Мілкавіта» расейцы выявілі нарфлаксацын, а ў пітным ультрапастэрызаваным малацэ з «Полацкага малочнага камбіната» - сульфаметазін.

Апошнія навіны