BE RU EN

Рассельгаснагляд забараняе ўвоз мяса яшчэ з аднаго прадпрыемства Беларусі

  • 21.03.2018, 17:37

У мясе знайшлі тэтрацыклін.

Рассельгаснагляд з 23 сакавіка забараняе пастаўкі прадукцыі з беларускага ЗАТ "Партнёр і К". Як паведамляе interfax.by са спасылкай на матэрыялы службы, прычынай стала паўторнае выяўленне тэтрацыкліну ў вырабленай на ім ялавічыне.

Акрамя таго, рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ўведзены ў дачыненні да прадукцыі мясаперапрацоўчага комплексу ААТ "Беларускалій" (выяўленне тэтрацыкліну ў ялавічыне), Дзятлаўскага сыраробнага завода (выяўленне натаміцыну ў сыры), Пастаўскага малочнага завода (выяўленне сульфаметазіну ў малочнай сыроватцы".

Апошнія навіны