BE RU EN

Міністр юстыцыі Македоніі падаў у адстаўку

  • 21.03.2018, 15:24

Білен Салі сышоў з пасады праз ціск грамадскасці.

Міністр юстыцыі Македоніі падаў у адстаўку праз ціск грамадскасці ў справе двухгадовай даўніны аб гібелі 4-гадовага хлопчыка ў ДТЗ. Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на The Associated Press.

Білен Салі, міністр ад малодшага партнёра ўрадавай кааліцыі, этнічнага «албанскага дэмакратычнага Саюза за інтэграцыю», заявіў позна ўвечары ў аўторак, што сыходзіць у адстаўку праз пагаршэнне грамадскага даверу да судовай сістэмы пасля таго, як пракурор паменшыў абвінавачанне падазраванаму ў гэтай справе.

4-гадовага хлопчыка Алміра Аліу збіла машына ў паўночным горадзе Куманава ў чэрвені 2016 года, імаверна, пасля сваркі паміж ягоным бацькам і кіроўцам аўтамабіля.

Раней у гэтым месяцы пракурор змяніў абвінавачанне з «наўмыснага забойства» на «цяжкае парушэнне правілаў дарожнага руху».

Як вядома, Македонія была папярэджаная Еўрапейскім Звязам, да якога краіна хоча далучыцца, пра неабходнасць рэфармаваць судовую сістэму.

Апошнія навіны