BE RU EN

Украіна спыніла эканамічнае супрацоўніцтва з Расеяй

  • 21.03.2018, 14:07

Кабінет міністраў Украіны разарваў праграму эканамічнага супрацоўніцтва з Расеяй на 2011-2020 гады.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман падчас пасяджэння ўрада ў сераду, 21 сакавіка, паведамляе «Інтэрфакс-Україна».

Кабінет міністраў спыніў дзеянне гэтага дакумента, а таксама даручыў Міністэрству замежных спраў Украіны ва ўстаноўленым парадку праінфармаваць урад Расеі.

Нагадаем, што 7 чэрвеня 2011 года былыя на той час прэм'ер-міністры Расеі і Украіны Уладзімір Пуцін і Мікалай Азараў падпісалі праграму эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 2011-2020 гады.

Адзначым, што ў Міністэрстве замежных спраў Украіны заяўлялі пра падрыхтоўку да выхаду з органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і дэнансацыі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве з Расеяй.

Пазней кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін назваў выхад Украіны з СНД стратэгічнай мэтай Кіева.

Апошнія навіны