Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Маямі
- 21.03.2018, 9:36
Беларуская тэнісістка ў першым раўндзе падолела спаборніцу з Чэхіі.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (46-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартавала на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі, паведамляе карэспандэнт БелТА.
У першым раўндзе Сасновіч сустракалася з чэшкай Крысцінай Плішковай (80) і перамагла ў трохсэтавым двубоі - 1:6, 7:6 (7:5), 7:5. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 17 хвілін.
У асноўнай сетцы згуляюць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі. Вікторыя Азаранка, якая займае 186-е месца ў рэйтынгу WTA, сустрэнецца з амерыканкай Кэтрын Бэліс (44), Арына Сабаленка (60) будзе спаборнічаць з яшчэ адной амерыканскай тэнісісткай - Мэдысан Брэнгл (77). Вера Лапко (135) у гульні 2-га кола кваліфікацыі саступіла нямецкай тэнісістцы Андрэа Петкавіч (111) - 6:7 (1:7), 2:6.