BE RU EN

Джон Маккейн: Павіншаваўшы Пуціна, Трамп абразіў расейцаў

  • 21.03.2018, 9:27

Амерыканскі прэзідэнт павінен весці за сабой свабодны свет, а не віншаваць дыктатараў.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн раскрытыкаваў прэзідэнта Трампа за віншаванне, накіраванае Пуціну.

Джон Маккейн напісаў у «Твітэры»:

«Амерыканскі прэзідэнт на вядзе за сабой Свабодны Свет, віншуючы дыктатараў з іх перамогамі на фальшывых выбарах. Паступіўшы менавіта так у дачыненні да Уладзіміра Пуціна, прэзідэнт Трамп абразіў кожнага расейскага грамадзяніна, пазбаўленай права галасаваць ва ўмовах свабодных і справядлівых выбараў».

Раней у аўторак амерыканскія і расейскія СМІ паведамілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Расеі.

Апошнія навіны