Forbes назваў самых маладых мільярдэраў 2018 года
- 20.03.2018, 21:42
Апублікаваны рэйтынг пяці самых маладых мільярдэраў свету.
Выданне Business Insider апублікавала рэйтынг 5 самых маладых мільярдэраў свету паводле версіі часопіса Forbes, паведамляе 24tv.ua.
Трое прадстаўнікоў самых маладых і самых багатых людзей у свеце жывуць у Нарвегіі, а ўзрост самага маладога мільярдэра - 21 год, гаворыцца ў выданні Business Insider.
Джон Колісан, 27 гадоў, 1 мільярд даляраў
Заснавальнік аплатнай сістэмы Stripe Джон Колісан - ірландскі прадпрымальнік, вядомы міру як адзін з самых маладых self-made мільярдэраў. Паводле звестак Forbes, яго багацце ацэньваецца ў 1 мільярд даляраў.
Эван Шпігель, 27 гадоў, 4,1 мільярда даляраў
Амерыканскі прадпрымальнік Эван Шпігель з'яўляецца сузаснавальнікам і CEO мэсэнджара Snapchat і кампаніі Snap Inc. Папулярны дадатак Snapchat Шпігель стварыў са сваімі сябрамі Рэджы Браўнам і Бобі Мэрфі ў 2011 годзе. Паводле падлікаў Forbes, на сённяшні дзень яго багацце ацэньваецца ў 4,1 мільярда даляраў.
Густаў Магнар Вітзен, 24 гады, 1,9 мільярда даляраў
Густаў Магнар Вітзен, прадстаўнік нарвежскай залатой моладзі займае трэцяе месца сярод пяцёркі самых маладых мільярдэраў 2018 года. Ён валодае 47% акцый нарвежскай кампаніі Salmar, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў ласося.
Пакет акцый Густаву Магнару падарыў яго бацька Густаў Вітзен, які па-ранейшаму кіруе кампаніяй, аднак займаецца пераважна кіраваннем рыбнай гаспадаркі, пакідаючы сыну права інвеставаць сродкі кампаніі ў нерухомасць і тэхналагічныя стартапы.
Катарына Андрэсен, 22 гады, 1,4 мільярда даляраў
Нарвежская мільярдэрша Катарына Андрэсен займае другое месца ў спісе, пакідаючы першы радок рэйтынгу сваёй малодшай сястры Аляксандры Андрэсен. Яны далучыліся да спісу мільярдэраў у 2016 годзе, калі бацька перадаў ім па 42% акцый сямейнай інвестыцыйнай кампаніі Ferd.
Аляксандра Андрэсен, 21 год, 1,4 мільярда даляраў
Самая маладая ўдзельніца рэйтынгу самых багатых людзей свету 2018 года паводле версіі Forbes валодае 42% акцый кампаніі Ferd. Варта адзначыць, што сваё багацце сям'я Андрэсен зарабіла на тытуні. Сямейны бізнэс быў заснаваны яшчэ ў 1778 годзе, пасля чаго кампанія стала найбуйнейшым вытворцам цыгарэт у Нарвегіі. Пасля таго, як бацька сясцёр мільярдэраў Ёхан Андрэсен прадаў бізнэс за 500 мільёнаў даляраў у 2005 годзе, ён заснаваў кампанію Ferd, якая стала адной з самых паспяховых інвестыцыйных кампаній у Паўночнай Еўропе.