BE RU EN

Дзмітрый Навоша: У БАТЭ рэальна звар’яцелі

  • 20.03.2018, 21:09

Кіраўнік найбуйнейшага ў РФ спартыўнага партала пракаментаваў увод барысаўскім клубам цэнзуры.

Кіраўнік sports.ru Дзмітрый Навоша выказаў меркаванне з нагоды становішча барысаўскага БАТЭ аб акрэдытацыі.

- Доўгае жыццё ўнутры скрыўленай рэальнасці (якой поўна ў нашых краінах) - сур'ёзная інтэлектуальная перашкода. Вось і галоўны беларускі футбольны клуб БАТЭ не справіўся, рэальна звар’яцеў. Упісалі ў сваё новае «палажэнне аб акрэдытацыі журналістаў на матчы» патрабаванне кшталту «не распаўсюджваць матэрыялы негатыўнага характару, якія змяшчаюць бяздоказную крытыку супрацоўнікаў ТАА ФК БАТЭ» і яшчэ нямала такога, якое супярэчыць законам краіны. Парушальнікаў прапаноўваецца штрафаваць; дзіўна яшчэ, што не пароць.

(«А што, так можна было?», - піша ў каментарах прэс-аташэ украінскага «Шахцёра»)

Беларуская Трибуна адмаўляецца падаваць заяўкі на акрэдытацыю, пакуль гэтыя ганебныя ўмовы акрэдытацыі не будуць знятыя. У краіне ёсць яшчэ прыкладна паўтара спартыўных медыя - можа, хто і пагодзіцца. (Спадзяюся, што не – варта было б даць БАТЭ магчымасць пазаймацца сваёй дзейнасцю без лішніх сведак)

Сябры, людзі ў тэлевізары твораць шмат дзікунства, «час цяпер цяжкі», за акіянам наогул лінчуюць неграў. Але гэта не падстава. Не будзьце, як БАТЭ, - напісаў Дзмітрый Навоша ў сваім статусе на sports.ru.

Апошнія навіны