BE RU EN

Прэзідэнт Літвы не будзе віншаваць Пуціна

  • 20.03.2018, 20:34

У прэс-службе літоўскага прэзідэнта ўказалі на тое, што РФ не паважае нормы міжнароднага права.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не плануе адпраўляць віншаванні Уладзіміру Пуціну ў сувязі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Расеі. Пра гэта заявілі ў прэс-службе літоўскага прэзідэнта, паведамляе segodnya.ua cа спасылкай на агенцтва BNS.

«Пакуль Расея не паважае нормы міжнароднага права і падрывае правы і інтарэсы іншых краін, мы ўстрымліваемся ад віншавання», - сказалі ў прэс-службе.

Апошнія навіны