BE RU EN

Трамп правёў тэлефонную размову з Пуціным

  • 20.03.2018, 20:06

Пакуль невядома, пра што менавіта гаварылі лідары дзвюх дзяржаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Пра гэта ў Twitter паведаміў карэспандэнт NBC News Джоф Бэнэт са спасылкай на прадстаўніка Белага дома, паведамляе liga.net.

«Прэзідэнт Трамп сёння раніцай пагаварыў праз тэлефон з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Белага дома NBC News. Хутка з'явіцца расшыфроўка», - заявіў Бэнэт.

Тым часам факт размовы пацвердзілі ў Крамлі. Там паведамілі, што Трамп павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах. У Крамлі таксама дадалі, што падчас размовы абмяркоўваліся Сірыя, Украіна і Карэйскі паўвостраў.

«Між іншым, падкрэсленая важнасць скаардынаваных намаганняў у абмежаванні гонкі ўзбраення», - гаворыцца на сайце Крамля.

Прэс-служба Белага дома пакуль не паведамляла пра размову.

Апошнія навіны