BE RU EN

Салігорскія ўлады дазволілі мітынг у Дзень Волі

  • 20.03.2018, 14:49

Арганізатарам акцыі выступіў Беларускі незалежны прафзвяз.

Райвыканкам даў дабро на правядзенне святочнай акцыі ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатары з Беларускага незалежнага прафзвязу плануюць правесці мітынг на стадыёне «Будаўнік» 25 сакавіка з 14.00 да 16.00, паведамляе сайт belnp.org.

На цяперашні момант, заяўнікі займаюцца ўкладаннем дамоваў на наданне паслуг з МУС, МНС і медработнікамі. Таксама давядзецца аформіць дакументы з кіраўніцтвам гарадскога стадыёна.

Са слоў лідара БНП Мікалая Зіміна, улады не дазволілі выкарыстоўваць на мітынгу гукаўзмацняльную тэхніку і мегафоны.

Апошнія навіны