BE RU EN

Палітолаг: Пуцін перадасць паўнамоцтвы аднаму з паплечнікаў

  • 20.03.2018, 12:49

У Крамлі склалася няпростая сітуацыя.

Вынікі галасавання на прэзідэнцкіх «выбарах» у Расеі 18 сакавіка і тое, што можа прынесці чацвёрты тэрмін Уладзіміра Пуціна Расеі і свету, у праграме «Вот так» на тэлеканале «Белсат» абмяркоўвае судырэктар Цэнтра расейскіх даследаванняў імя Барыса Нямцова ў Празе палітолаг Аляксандр Марозаў:

- «Перамога» Пуціна з 77% галасоў - гэта ўсяго толькі атмасфера звонкага захаплення, якое раздаецца сярод крамлёўскіх журналістаў і экспэртаў. У рэальнасці праблема прыходу далася Крамлю дзякуючы вялікай працы. Для гэтага быў зладжаны савецкі фармат выбараў з пернікамі і каўбасой.

Па-другое, «выбары» Пуціна праходзілі пры вялікім патрыятычным угары апошніх гадоў. У такіх умовах можна было чакаць і 80% падтрымкі насельніцтва. Калі Пуцін - правадыр нацыі, то ён, як Аляксандр Лукашэнка і Нурслтан Назарбаеў, павінен атрымліваць ад 89 да 99% галасоў. А пакуль ён атрымаў толькі 77%.

Тут склалася няпростая сітуацыя яшчэ і таму, што Крэмль рэальна займаецца пабудовай празрыстай сістэмы галасавання. Бо Пуцін - безальтэрнатыўны кандыдат і ніякі ўмоўны «Навальны» не прасочыцца на выбары. Атрымліваецца вельмі цікавы эфект: «празрыстая», з відэакамерамі, сістэма галасавання спалучаецца з архаічнай палітычнай сістэмай.

- У сувязі з гэтым многіх цікавіць пытанне: ці стане чацвёрты тэрмін для Пуціна астатнім?

- Маё меркаванне такое: Пуцін перадасць паўнамоцтвы каму-небудзь са сваіх блізкіх паплечнікаў. Ніякай пагрозы тут няма. Ён збіраецца дабудаваць сваю бюракратыю. Краіна знаходзіцца ў становішчы асаджанай цытадэлі, і палітычная эліта будзе і за іншым «міні-пуціным» падтрымліваць той жа курс. У 2030 годзе, калі першы тэрмін пераемніка Пуціна скончыцца, яму будзе ўсяго 77 гадоў ён будзе цалкам маладым чалавекам, які зможа вярнуцца назад.

Апошнія навіны