BE RU EN

WP: Адвакаты Трампа перадалі Мюлеру дакументы паводле «расейскай справы»

  • 20.03.2018, 12:20

Прэзідэнт ЗША гатовы да размовы са спецпракурорам.

Адвакаты прэзідэнта ЗША Дональда Трампа перадалі спецпракурору Робэрту Мюлеру, які расследуе магчымае расейскае ўмяшанне ў выбары, дакументы аб падзеях, якія цікавяць следства. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на некалькі інфармаваных крыніц, паведамляе сайт тэлеканала «Дождж».

З іх слоў, Трамп ужо казаў, што гатовы да размовы з Мюлерам. Аднак ягоныя адвакаты асцерагаюцца, што, схільны да «недакладных заяў» Трамп можа «стаць уразлівым падчас шматгадзіннага інтэрв'ю». Таму яны падрыхтавалі як мага больш падрабязныя пісьмовыя сведчанні, каб у спецпракурора пасля іх вывучэння заставалася мала пытанняў да прэзідэнта і іх асабістая сустрэча была б максімальна кароткай.

У перададзеных Мюлеру дакументах гаворыцца ў тым ліку аб звальненні Джэймса Комі з пасады дырэктара ФБР і Майкла Флін з пасады дарадцы прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы. Флін звольніўся з адміністрацыі ЗША ў лютым 2017 года, калі высветлілася, што ён схаваў ад начальства кантакты з расейскім паслом Сяргеем Кісляком. Былога дарадцу называюць адной з ключавых фігур у «расейскім расследаванні». Джэймса Комі Трамп адправіў у адстаўку ў траўні, абвінаваціўшы ў неэфектыўным кіраўніцтве спецслужбай.

У дакументах выкладзена пазіцыя Белага дома і іншых удзельнікаў гэтых падзей, асабістага меркавання Трампа ў іх няма, кажуць крыніцы газеты.

Раней The New York Times паведаміла, што Мюлер перадаў адвакатам Трампа спіс пытанняў, якія даюць уяўленне пра тэмы, якія спецпракурор можа падняць падчас апытання прэзідэнта. У канцы студзеня Трамп казаў, што гатовы пад прысягай даць сведчанні Мюлеру і з нецярпеннем гэтага чакае.

Апошнія навіны