BE RU EN

Bloomberg: Нямеччына знайшла альтэрнатыву пастаўкам газу з РФ

  • 19.03.2018, 21:39

У якасці замены Мэркель разглядае будаўніцтва тэрміналаў прыёму звадкаванага прыроднага газу.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель шукае альтэрнатывы пастаўкам газу з Расеі і Нарвегіі, каб знізіць залежнасць ад абедзвюх краін. Пра гэта паведамляе Bloomberg (пераклад - ukranews.com).

Адзначаецца, што ў якасці найбольш рэальнай замены Мэркель разглядае будаўніцтва тэрміналаў прыёму звадкаванага прыроднага газу.

Выданне адзначае, што перабудова на карысць ЗПГ-тэрміналаў змяшчаецца ў кааліцыі пагадненні паводле вынікаў нядаўніх выбараў у бундэстаг. Пагадненне прадугледжвае развіццё СПГ-галіны на працягу чатырох гадоў.

«Мэркель падтрымлівае любыя ініцыятывы, якія накіраваныя на далейшую дыверсіфікацыю паставак газу», - заявіла агенцтву прэс-сакратарка міністэрства эканомікі і энэргетыкі Беата Барон.

Цяпер у Нямеччыне няма ўласнага ЗПГ-тэрмінала. Найбольш рэальным варыянтам называецца будаўніцтва тэрмінала ў Брунсбютэле, кошт праекта ацэньваецца ў 500 мільёнаў еўраў. Адкрыць тэрмінал плануецца а 2022 годзе. Яшчэ адзін праект аналагічнага кошту можа з'явіцца ў Дуйсбургу, аднак рэалізаваць яго ў гэткія сціснутыя тэрміны не ўяўляецца магчымым.

Пры гэтым Мэркель, як адзначае выданне, падтрымлівае і расейскі праект «Паўночную плынь-2».

Тарэк Суокі, віцэ-прэзідэнт трэйдынгавай кампаніі Tellurian Inc. перакананы, што Нямеччыне варта распрацоўваць ЗПГ-галіну, каб мець дадатковыя аргументы ў перамовах з Масквой. «Паглядзіце на Літву. Укладанне ў ЗПГ-тэрміналы надзяліла іх варыянтамі і вярнула расейцаў за стол перамоў», - адзначыў ён.

У рамках Парыжскага пагаднення клімату Нямеччына абяцала да 2050 года адмовіцца ад выкарыстання вугалю і звесці выкіды шкодных рэчываў у атмасферу да нуля. Для гэтага краіна пераходзіць на газ, скарачаючы спажыванне нафты і вугалю, а таксама ўкладаецца ў развіццё альтэрнатыўных крыніц энэргетыкі, між іншым у сонечныя фермы.

Апошнія навіны