BE RU EN

Кошты нафты паскорылі зніжэнне

  • 19.03.2018, 18:50

Кошты нафты паскорылі зніжэнне на вячэрнім гандлі панядзелка пры росце свідравой актыўнасці ў ЗША.

Да 18.10 паводле Менска ф'ючэрсы на паўночнаморскую сумесь Brent апусціліся на 0,94 адсотка да $65,59 за барэль, паведамляе Reuters.com.

Ф'ючэрсныя кантракты на амерыканскую лёгкую нафту WTI дагэтуль гандляваліся ля адзнакі $61,59 за барэль, што на 1,2 працэнта ніжэй за папярэдняе закрыццё.

Як паказалі звесткі нафтасэрвіснай кампаніі Baker Hughes, колькасць установак для бурэння нафтавых свідравін у ЗША на мінулым тыдні вырасла на чатыры штукі да 800.

Колькасць буравых свідравін з'яўляецца раннім індыкатарам аб'ёму будучай здабычы нафты ў ЗША.

У сваім сакавіцкім аглядзе Упраўленне энэргетычнай інфармацыі (EIA) павысіла прагноз нафтаздабычы ў ЗША да 11,17 мільёна барэляў у дзень да чацвёртага квартала гэтага года.

Акрамя нарошчвання вытворчасці сыравіны ў ЗША, здабыча расце і ў іншых краінах, якія не ўваходзяць у картэль АПЕК, у тым ліку Канадзе і Бразіліі.

Экспэрты ў галіне ў сувязі з гэтым чакаюць, што пасля лёгкага дэфіцыту ў 2017 годзе і пачатку гэтага года нафтавы рынак зноў вернецца да лішку пазней у 2018-м.

Паводле прагнозу Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА), рост прапановы будзе апярэджваць па тэмпах рост попыту нафты ў 2018 годзе.

Пры гэтым аналітыкі ведамства агаворваюцца, што Венесуэла, здабыча у якой паслядоўна зніжаецца, можа стаць тым самым звяном, якое прывядзе рынак да дэфіцыту, нягледзячы на актыўнае нарошчванне вытворчасці нафты ў ЗША.

Апошнія навіны