BE RU EN

Літва не лічыць «выбары» ў РФ свабоднымі і дэмакратычнымі

  • 19.03.2018, 18:14

Будучыя стасункі з Літвой будуць залежаць ад абранага Крамлём напрамку.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што праведзеныя прэзідэнцкія выбары ў Расеі не былі свабоднымі і дэмакратычнымі, а будучыя стасункі з Літвой будуць залежаць ад абранага Крамлём напрамку, паведамляе Delfi.

«Мы не лічым іх свабоднымі і дэмакратычнымі, мяркуючы з таго, як выкарыстоўваліся адміністрацыйныя рэсурсы, як усё кантралявалася. Мы не прызнаем выбары ў Крыме, яны незаконныя, парушаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Выбары адбыліся ў дзень анэксіі Крыма - гэта таксама не выпадковы выбар даты», - сказаў у панядзелак BNS міністр.

«Трэба пачакаць, якім будзе курс - ці будзе працягвацца канфрантацыя і дэманстрацыя вайсковай сілы, ці будуць шукаць выхад з тупіка, у якім апынулася Расея, і надаваць больш увагі інвестыцыям, тэхналогіям, пра што У. Пуцін як раз казаў у гадавым пасланні», - сказаў Л. Лінкявічус.

Паводле афіцыйных звестак Уладзімір Пуцін атрымаў на выбарах 76% галасоў, прыход выбарцаў склаў 67%.

Апошнія навіны