BE RU EN

Відэафакт: Начальнік раённай ДАІ рэзнуўся ў аўтамабіль

  • 19.03.2018, 17:12

Супрацоўнікі пагадзіліся выклікаць міліцыю для афармлення ДТЗ.

У суботу ўвечары патрульны аўтамабіль ДАІ рэзнуўся ў аўтамабіль на ўзбочыне, Peugeot у горадзе Дзятлава Гарадзенскай вобласці, паведамляе onliner.by. Пашкоджанні былі мінімальнымі. Кіроўца «цывільнага аўто» стаў здымаць наступствы на відэа. З запісу вмдаць, што мужчына, які кіраваў патрульнай Lada, прадставіўся начальнікам Мастоўскай ДАІ.

Відэа стала набіраць папулярнасць у сеціве, карыстальнікі абмяркоўваюць фразу кіроўцы Peugeot «Чаму вы хутка ехалі? Парушальніка здаганялі?». Як відаць з запісу, супрацоўнікі пагадзіліся выклікаць міліцыю для афармлення ДТЗ, сваёй віны ў тым, што здарылася на відэа яны не адмаўлялі.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Lada пакацілася з горкі, бо не быў задзейнічаны ручны тормаз. У ДАІ Гарадзенскай вобласці пацвердзілі факт аварыі, паведамілі, што праводзіцца праверка. Там таксама падкрэслілі, што высновы аб высокай хуткасці перабольшаныя, гэтае пытанне таксама высветліць праверка.

Апошнія навіны