BE RU EN

Пуцін падпісаў указ аб прызыве на вайсковыя зборы грамадзян з запасу

  • 19.03.2018, 16:49

Вайскоўцы прызываюцца на тэрмін да двух месяцаў.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызыве у 2018 годзе грамадзян РФ, якія знаходзяцца ў запасе, для праходжання вайсковых збораў тэрмінам да двух месяцаў. Тэкст дакумента апублікаваны на партале прававой інфармацыі. Зборы будуць праходзіць ва ўзброеных сілах, органах дзяржаўнай аховы і ФСБ, паведамляе «Коммерсант».

Вайсковыя зборы будуць праведзеныя ў тэрміны ўзгадненыя з органамі выканаўчай улады суб'ектаў федэрацыі, за выключэннем праверачных збораў, тэрміны правядзення якіх вызначыць Міністэрства абароны.

У 2017 годзе ўказ аб зборах быў падпісаны ў красавіку.

Апошнія навіны