BE RU EN

Кантрабандысты перапраўлялі з Беларусі ў Літву цыгарэты на квадракоптэры

  • 19.03.2018, 16:04

Памежнікі не знайшлі асобу, якая кіравала дронам.

Беспілотны лятальны апарат, які прыляцеў з Беларусі, затрымалі літоўскія памежнікі ў раёне Шальчынінкая, паведамляе сайт установы.

Квадракоптэр быў заўважаны сістэмай відэаназірання ў нядзелю блізу 2 гадзін ночы. Памежнікі выявілі, што да лятальнага апарату было прымацавана 100 пачкаў цыгарэт "Прэм'ер" з беларускімі акцызамі.

Памежнікі праверылі навакольныя тэрыторыі, але не знайшлі асобу, якая кіравала дронам.

Расследаванне доўжыцца.

Апошнія навіны