BE RU EN

Праз чэргі на мяжы з Літвой вознікам раяць выбіраць іншыя маршруты

  • 19.03.2018, 15:12

Сярод іншага - праз беларуска-польскі адцінак.

Нагадаем, яшчэ 17 сакавіка з 9.00 да 17.00 у пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы не працавалі праграмныя сістэмы апрацоўкі звестак MDAS, NTFS, IDAIS, паведамляе БелТА.

Прычына - прафілактычныя працы, якія праводзіла літоўская старана. У выніку на ўезд у Літву ўтварыліся вялізныя чэргі з грузавікоў, якія не могуць перасекчы мяжу. Зрэшты, чэргі з сотняў аўтамабіляў стаяць на мяжы і цяпер. У сувязі з гэтым Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе перавозчыкам выбіраць альтэрнатыўныя маршруты перасячэння мяжы, сярод іншага, праз беларуска-польскі адцінак.

Апошнія навіны