BE RU EN

Еўразвяз пра справу Скрыпаля: Імаверна, гэта Расея

  • 19.03.2018, 14:59

ЕЗ заклікаў Расею тэрмінова адказаць на пытанні, узнятыя Вялікабрытаніяй.

Еўрапейскі Звяз рашуча асуджае напад, учынены супраць былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, піша "Новое время".

У заяве Рады ЕЗ у замежных справах таксама адзначаецца, што вельмі магчыма, што Расейская Федэрацыя нясе адказнасць за гэта напад.

"Выкарыстанне ўсялякай хімічнай зброі кім бы там ні было абсалютна непрымальнае і нясе пагрозу бяспецы для ўсіх нас. Усялякае такое выкарыстанне з'яўляецца відавочным парушэннем Канвенцыі хімічнай зброі, парушэннем міжнароднага права і падрывае міжнародны парадак, заснаваны на правілах", - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, ЕЗ заклікаў Расею "тэрмінова адказаць на пытанні, узнятыя Вялікабрытаніяй і міжнароднай супольнасцю", а таксама забяспечыць поўнае раскрыццё сваёй праграмы Навічок.

Нагадаем, 4 сакавіка былы расейскі двайны агент Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі выяўленыя без прытомнасці на лаўцы ў гандлёвым цэнтры ў Салсбэры. Скрыпаль з дачкой дагэтуль знаходзяцца ў рэанімацыі ў крытычным стане.

Апошнія навіны