BE RU EN

Да 100-годдзя БНР беларусы Швайцарыі ўсталююць бел-чырвона-белы сцяг у Альпах

  • 19.03.2018, 14:20

Беларускі нацыянальны сцяг з'явіцца на піку горы Ютлібэрг.

25 сакавіка беларусы Швайцарыі плануюць паездку ў Альпы, дзе ў гонар 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ўсталююць бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Швайцарыі Аляксандр Сапега.

Паводле ягоных слоў, беларускі нацыянальны сцяг з'явіцца на піку горы Ютлібэрг (Uetliberg) у ваколіцах Цюрыха.

Сам Сапега ўдзелу ва ўздыме на гару не прыме, бо 25 сакавіка плануе трапіць у Менск, каб далучыцца да святкавання ля Опернага тэатра.

Апошнія навіны