BE RU EN

МЗС Аўстрыі: Атрыманыя ў Крыме «галасы» - не сапраўдныя

  • 19.03.2018, 14:18

Расея правяла «выбары» з грубымі парушэннямі міжнароднага права.

Галасы, аддадзеныя на выбарах прэзідэнта РФ у анэксаваным Крыме, не могуць разглядацца як сапраўдныя.

Пра гэта перад пачаткам пасяджэння кіраўнікоў МЗС Еўразвязу заявіла міністарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль, паведамляе eurointegration.com.ua.

«Што тычыцца дэбатаў ва Украіне аб перавыбарах прэзідэнта Пуціна, то я заўважыла, суправаджаючы на мінулым тыдні прэзідэнта Ван Дэр Бэлэн у паездцы ва Украіну, што гэтую тэму зноў і зноў абмяркоўваюць», - адзначыла Кнайсль.

«Федэральны прэзідэнт Ван Дэр Бэлэн паказаў, і гэта таксама пазіцыя аўстрыйскага ўрада, што галасы, аддадзеныя ў анэксаваных насуперак міжнароднаму праву рэгіёнах, не могуць разглядацца як сапраўдныя», - адзначыла кіраўніца аўстрыйскай дыпламатыі.

Новы кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас разглядае як непрымальныя выбары прэзідэнта РФ у акупаваным Крыме і асуджае спробы легітымацыі анэксіі.

Францыя не прызнае выбары прэзідэнта РФ на тэрыторыі Крыма і выказвае падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Нагадаем, вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла, што Еўрапейскі Звяз не прызнае правядзення выбараў Расейскай Федэрацыяй на Крымскай паўвыспе.

Апошнія навіны